У “Кушлянскую талаку” сабраліся людзі з суседніх вёсак і гарадоў

 

У “Кушлянскую талаку” сабраліся людзі з суседніх вёсак і гарадоў

Культура
10.08.2019
2520
На пляцоўцы каля Кушлянскага сельскага клуба было ажыўлена. У суботу, 10 жніўня, у “Кушлянскую талаку” сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і з суседніх вёсак, на сваю малую радзіму прыехалі са Смаргоні, Маладзечна, Мінска…

На сцэне спявалі самадзейныя кушлянскія артысты і трыо з Сінькоў, а таксама людзі з “залы”. Праводзіліся і конкурсы – “жаночы” (хто лепш прадэфіліруе з двума вёдрамі) і мужчынскі (хто звяжа лепшы венік для лазні).  Разыгралі жартаўлівую латарэю, сярод прызоў была жыўнасць: трус, два пятухі і качка – і ва ўсіх знайшліся гаспадары. Напрыклад, пятухі дасталіся старшыні Сольскага сельсавета Міхаілу Мірскаму і дырэктару КСУП “АграСолы” Вользе Лук’яненка.

Вольгу Іванаўну вядучыя павіншавалі з атрыманнем прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны”. Уручылі таксама падарункі Марыі Волк і Галіне Баран – равеснікам Гродзенскай вобласці.  

Дзя дзяцей на свяце працавалі атракцыёны, прадаваліся прысмакі і цацкі. Дарослым прапаноўваўся шашлык, а Палікарпаўна зазывала да сябе у “кабачок”. Яшчэ два сталы ламіліся ад прысмакаў: адзін прыгатавалі культработнікі, другі – мясцовыя жыхары. Гэтымі прысмакамі частавалі ўсіх прысутных. Заключным акордам свята сталі танцы пад жывыя спевы  Раміра Баро.

67377228_521146485293262_2557724359879819264_n.jpg

67645353_499274483980964_1661632330386636800_n.jpg

67773167_364564054497116_815477872759144448_n.jpg

67806106_498237170725962_2069966111146770432_n.jpg

67870680_530010741136049_5492687843534831616_n.jpg

67885104_2556362294426913_1468099502006075392_n.jpg

67905853_400849673898184_4439918147272704_n.jpg

67943790_2149126278720166_2574533878328852480_n.jpg

68261675_456012815244415_2748092484557996032_n.jpg

68471892_646866719137208_3144008814785724416_n.jpg

68517609_338694490158171_5797941163650449408_n.jpg

68579544_440436973226488_9176986145244839936_n.jpg

68598735_676142006232398_8783085997219905536_n.jpg

68608582_388192311690353_624142259452903424_n.jpg

68672033_510255359744897_2989529265034231808_n.jpg

69255340_2465468733728888_950049475999563776_n.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: