Газета Светлы шлях - Беларусь - Пра нас

Пра нас
Навігацыя

Программа от 21.02.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 322


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 23.02.2012, 00:29

    Адказны сакратар Марыя СТРАШЫНСКАЯ і галоўны рэдактар Вольга ВОЛКАВА (справа) абмяркоўваюць чарговы нумар газеты.

    Адрас: Гродзенская вобл., г. Смаргонь, ул. Савецкая, 29.

    Тэл.: Намеснік галоўнага рэдактара, прыёмная - 8 (01592) 2-23-65;

    Адказны сакратар - 8 (01592) 3-45-40;

    Галоўны бухгалтар, аддзел рэкламы, факс - 8 (01592) 3-23-65;

    Аддзелы:

    Сацыяльна-эканамічных праблем - 8 (01592) 3-45-31;

    Культуры, маралі і права - 8 (01592) 3-45-41;

    Сельскага жыцця і экалогіі - 8 (01592) 2-23-65;

    Фотаілюстрацый - 8 (01592) 3-45-33;

    Радыёвяшчання - 8 (01592) 2-22-33;

    Тэлебачання - 8 (01592) 5-55-50. 

    E-mail: svetly_shliah@tut.by; svetly-shliah@mail.ru; svetly_shliah_reklama@tut.by.

    Будні, пошукі, знаходкі

    Калектыў "Светлага шляху” ў першую чаргу творчыя працаўнікі, вынаходнікі. Даведацца, паслухаць і данесці да чытача аператыўна ўсе навіны – наша галоўная задача. Шчыра і сардэчна ў дзень юбілею віншую ўсіх супрацоўнікаў нашай газеты, пазаштатных аўтараў, дарагіх чытачоў – прыхільнікаў "раёнкі”. Здароўя, шчасця, аптымізму, творчага натхнення, поспехаў у працы, міру, дабрабыту, здзяйснення добрых мараў і жаданняў. Хочацца, каб на старонках "Светлага шляху” было больш светлых, добрых навінаў, каб разам радавацца прыемным падзеям, пачынанням.
    А мы і надалей будзем трымаць руку на пульсе часу, каб заўсёды быць любімай і чаканай газетай у доме кожнага жыхара Смаргоншчыны.

    Вольга ВОЛКАВА, галоўны рэдактар.

    О газете

    23 лістапада 1944 года нарадзілася ў Смаргоні газета "Перамога” – орган Смаргонскага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Яшчэ грымела на захадзе кананада крывавай вайны, а ў вызваленай Беларусі ўсё святлейшым выглядаўся кожны новы дзень... Людзі шчыравалі на палях і ў заводскіх цэхах, будаваліся, гралі вяселлі. І найперш чыталі сваю "раёнку”. Была газета невялікага аб’ёму: 2-х палосны машынапісны аркуш тыражом 500 экземпляраў. Але ўжо сам гэты факт стаў важнейшай падзеяй пасляваеннай Смаргоншчыны. А важнейшай тэмай і задачай газеты сталі покліч людзей на аднаўленне разбуранага ворагам жыцця, услаўленне іх працоўнага гераізму і добрых спраў.
    Першым рэдактарам газеты "Перамога” быў удзельнік партызанскага руху Пётр Васільевіч Кацар. Ён кіраваў рэдакцыйным калектывам на працягу 1944-1946 гадоў.

    Ішоў час. Загойваліся ваенныя раны, мацнела эканоміка дзяржавы, паляпшалася людское жыццё. Адпаведным чынам закранулі перамены і мясцовую газету. 1 мая 1962 года яна выйшла пад новай назвай – "Светлы шлях”. Павялічыліся аб’ём газеты і тыраж, разнастаіліся змест і жанравая палітра матэрыялаў. Але па-ранейшаму, як, дарэчы, і цяпер, галоўным героем журналісцкіх публікацый быў і застаецца просты працоўны чалавек, яго надзённыя клопаты і здабыткі, яго трывогі і светлыя надзеі...

    Цяпер, асцярожна гартаючы пажоўклыя газетныя старонкі і азіраючыся на пройдзены шлях, рэальна адчуваюцца і даўняе цяпло лінатыпных радкоў, і спецыфічны пах свежай друкарскай фарбы, і важкасць металічных фотаклішэ, якія акуратна наразаў на старэнькім ЭГА (электрагравіравальны апарат) тагачасны і цяперашні рэдакцыйны шафёр Антон Станіслававіч Куней.

    І выразна бачацца твары калег-сяброў, шчыра адданых газеце, сумленна і годна праявіўшых сябе на пярэднім краі грамадска-палітычных перамен. Іх многа прайшло праз газету – старанных, талковых, дасціпных. І многія, на жаль, заўчасна пайшлі ад нас назаўжды...

    Пасля Пятра Васільевіча Кацара газету рэдагавалі:

    Мікалай Іванавіч Максіменка – 1946-1948 г. г. – удзельнік партызанскага руху.

    Барыс Іванавіч Сувораў – 1948-1950 г. г. – удзельнік партызанскага руху.

    Піліп Фёдаравіч Цёмнікаў - 1950-1951 г. г. - франтавік, інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

    Яўген Ільіч Карнееў - 1951-1965 г. г. - франтавік, інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

    Мікалай Іванавіч Ляонаў - 1965-1986 г. г.

    Іван Іванавіч Лазута - 1986-2003 г. г.

    Аляксандр Іванавіч Лазоўскі - 2003-2009 г. г.

    У 2009-м годзе рэдакцыйны калектыў узначаліла Вольга Леанідаўна Волкава, якая працуе на гэтай пасадзе і цяпер.

    Узгадваючы прозвішчы рэдактараў газеты, нельга не назваць побач з імі і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былога адказнага сакратара рэдакцыі Андрэя Пятровіча Мускага. Амаль што 40 год сваяго сумленнага жыцця прысвяціў ён "Светламу шляху”. Дзесяткі маладых супрацоўнікаў прайшлі практычную школу журналістыкі пад лагоднай бацькоўскай апекай Андрэя Пятровіча. Многім людзям непасрэдна дапамог ён у асабістых клопатах-турботах.

    Ветэран і цяпер заходзіць у рэдакцыю, жыва цікавіцца планамі і будзённымі клопатамі калектыву, падказвае калегам актуальныя тэмы газетных выступленняў, справядліва пакрытыкуе, добразычліва дасць талковую жыццёвую параду. А пачынае абход кабінетаў,як правіла, з тэхнічнага камп’ютэрнага цэнтра. І радасна яму бачыць, як спрытна працуюць аператары з разумнай сучаснай тэхнікай, як хутка, чыста і прыгожа робіцца цяпер газета.

    Радыё

    Чатыры разы на тыдзень паланэз Агінскага запрашае сваіх слухачоў да радыёпрыёмнікаў. У эфіры "Смаргонскага радыё” гучаць праграмы аб падзеях на Смаргоншчыне. Па-ранейшаму будуць адлюстроўвацца падзеі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада і раёна. Будуць заслугоўваць увагу рубрыкі "Партрэт працоўнага калектыву”, "Вясковая візітка”, "Эканомія і беражлівасць”, "Ваколіца”, "Лёсу свайго гаспадар”, "Актуальнае пытанне”. Не застануцца па-за ўвагай і надалей тэмы здароўя. Новую рубрыку "Падзяліся сваім талентам” будуць весці юныя дыктары, якія, дарэчы, ужо маюць вопыт правядзення радыёперадач. Гэта вучні з пятай школы і гімназіі. Плануецца выхад у эфір сумеснага праекта "Смаргонскага радыё” і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Наша радыё чакае ад сваіх слухачоў цікавых прапаноў і водгукаў. 

    Сморгонское радио организовано в 1962 году, транслируется по проводной сети. Количество слушателей 40 тыс. человек.

    Сегодня сморгонское радио могут слушать и в эфире. Эфирное время: в неделю – 60 минут. Нас слушают: Сморгонский, Островецкий, Ошмянский, Ивьевский, Мядельский, Вилейский, Молодечненский, Воложинский районы.

    По УКВ (65-74 МГц). Примерная тематика и специализация – программы культурно-просветительского назначения. Языки вещания – белорусский, русский.

    Любимые рубрики слушателей: «Сямейны лад», «Лёсу свайго гаспадар», «Наше здароўе – наш поспех», «Бацькі і дзеці», «Спяшайцеся рабіць дабро», «Мастацкая гасцёўня», «Як жывеш вёска?».

     Уважаемые радиослушатели, «Сморгонское радио» ждет от вас предложений, отзывов, замечаний.

    Программа телевещания «ОКС-ТВ» учреждения «Редакция газеты «Светлы шлях»

    Адрес: Гродненская обл., г. Сморгонь, ул. Первомайская, 47
    Тел.: 8 (01592) 5 55 50, факс 3-23-65
    E-mail: okstv_news@tut.by

    Заведующая отделом телевещания «ОКС-ТВ» Шатурко Анна Мечиславовна

    Сморгонское телевидение ОКС-ТВ осуществляет свою деятельность с 1997 года на основании лицензии на производство, тиражирование и демонстрацию видеопродукции №260, выданной Министерством культуры Республики Беларусь 10.12.1996 г. и свидетельства о регистрации СМИ № 89, выданного Государственной комиссией по радиочастотам Республики Беларусь 5.05.1998 г.

    Охват аудитории более 25 тыс. человек из 34 тыс. населения, проживающего в г. Сморгонь.

    Редакция ОКС-ТВ производит информационные, документальные, публицистические, презентационные программы и фильмы, рекламу. Ролики, изготовленные редакцией ОКС-ТВ, транслировались на республиканских телеканалах.

    На протяжении 13 лет выходит в эфир информационная программа «События». В программе журналисты ОКС-ТВ рассказывают о главных событиях районного масштаба. Следуя принципам этики, нравственности, Закону о печати и других СМИ Республики Беларусь журналисты подают информацию объективно, коротко и конкретно, ссылаясь на источник (при необходимости). При освещении проблемной ситуации аудитории предоставляется несколько точек зрения.

    В 1997–1998 годах информационная программа называлась «События недели». Программа выходила в эфир с периодичностью 1 раз в неделю. Хронометраж 40 минут. В структуре программы освещение районных мероприятий, поздравления, календарь природы, гороскоп.

    В 1998 – 1999 годах в эфир стали выходить 2 программы: информационная «События недели» и музыкально-развлекательная с поздравлениями сморгонцев «Желаем Вам», затем добавилась «Месяцеслов» – приметы, советы дачникам.

    В 2003 – 2006 годах редакция ОКС-ТВ обменивалась сюжетами с региональными телекомпаниями и Гродненской ТРК в рамках совместного проекта Белорусского Фонда содействия информационному развитию, принимала участие в подготовке сюжетов для региональной молодежной программы «У» /Улитка/ изготавливаемой «Студией 42» г. Минск. С января 2009 года редакция программ начала трансляцию нового проекта «Votkni.TV»

    В 2007 году редакция программ телевещания ОКС-ТВ ЗАО «Оксна» награждена:

    грамотой Сморгонского районного исполнительного комитета за оперативное освещение общественно-политических и социально-экономических событий в районе, вклад в развитие информационных технологий;

    грамотой Министерства экономики Республики Беларусь за регулярное освещение вопросов предпринимательства, за актуальность и объективность изложенных фактов, а также за активное участие в республиканском конкурсе «Лучшее освещение и пропаганда в СМИ предпринимательской деятельности».

    * дипломом за 3-е место в номинации «Лучшая новостная программа регионального телевидения» на IV Национальном телевизионном конкурсе «Телевершина».

    Іван ЛАЗУТА, намеснік галоўнага рэдактара і былы адказны сакратар газеты, ветэран вайны і працы Андрэй Пятровіч МускІ.

    Ала СТРАШЫНСКАЯ,
    загадчыца аддзела культуры, маралі і права.

    Юрый ЯНУШКЕВІЧ,
    загадчык аддзела сацыяльна-эканамічных праблем.

    Галіна АНТОНАВА,
    загадчыца аддзела сельскага жыцця і экалогіі.

    Міхаіл ДАШКО, стылістычны рэдактар.

    Марына ЛАПЫЦЬКА, тэхнічны рэдактар.

    Ірына БАЧКОВА, тэхнічны рэдактар.

    Аксана МУРАЧОВА, галоўны бухгалтар (злева), Наталля РОДЗЕВІЧ, загадчыца аддзела рэкламы, Валянціна МІНКЕВІЧ, тэхнічны рэдактар.

    Віялета АРЦЮКЕВІЧ, карэспандэнт.

    Заведующая отделом радиовещания Галина КОЗЕЛ.

     

     

    Заведующая отделом телевещания «ОКС-ТВ» Анна ШАТУРКА.


    Конструктор сайтов - uCoz